Райчонак Аляксандр Аляксандравіч, кандыдат гістарычных навук, старшы выкладчык.
У 1994 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, у 1997 г. аспірантуру БДТУ.
Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме:
“Станаўленне беларускай дзяржаўнасці ў кантэксце розных ідэалагічных прыярытэтаў (1917 – 1927 гг.)”.
З 1997 года працуе на кафедры ў якасці асістэнта, з 2006г. старшага выкладчыка.
На сённяшні дзень выкладае наступныя дысцыпліны: гісторыя Беларусі, рэлігіязнаўства, паліталогія.
У сферы навуковага інтарэсу знаходзяцца пытанні фарміравання беларускай нацыі, станаўлення беларускай дзяржаўнасці,
дзейнасці грамадскіх арганізацый і палітычных партый.